Саўмін вызначыў парадак прыёму на альтэрнатыўную службу

служба

У Беларусі пастановай Савета міністраў ад 18 красавіка №312 вызначаны парадак прыёму на альтэрнатыўную службу і ўмовы яе праходжання. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада. Дакумент прыняты, каб прывесці нарматыўную прававую базу ў адпаведнасць з законам «Аб альтэрнатыўнай службе» ад 4 чэрвеня 2015 года.

Падчас альтэрнатыўнай службы грамадзяне будуць працаваць у арганізацыях аховы здароўя, жыллёва-камунальнай, лясной і сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, а таксама займацца добраўпарадкаваннем тэрыторый, рамонтам чыгуначных шляхоў і аўтадарог, працаваць у органах і падраздзяленнях МНС. Час альтэрнатыўнай службы залічваецца ў стаж працы.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўстанаўлівае пералік арганізацый для альтэрнатыўнай службы, формы прадпісання, пасведчанні і форму ўліковага карты.

Замацаваны парадак і ўмовы прадастаўлення звольненым з альтэрнатыўнай службы першага працоўнага месца.

Вызначаны парадак правядзення ваенна-ўрачэбнай экспертызы. Праводзіць яе для вызначэння прыдатнасці грамадзян дадзена права ваенна-урачэбных камісіям.

Медыцынскі агляд праходзячых альтэрнатыўную службу праводзіцца па накіраванні органа па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне па месцы знаходжання арганiзацыi, у якой грамадзянін будзе служыць. Агляд праводзяць урачы-спецыялісты урачэбных камісій з правамі ваенна-урачэбных камісій ваенных камісарыятаў: урач-хірург, урач-тэрапеўт, урач-неўролаг, урач-афтальмолаг, урач-отарыналарынголаг і пры неабходнасці — лекары іншых спецыяльнасцяў. Для ўдакладнення дыягназу грамадзянін можа быць накіраваны ў дзяржаўную арганізацыю аховы здароўя на абследаванне ў амбулаторных або стацыянарных умовах. Пры гэтым патрабаванні да стану здароўя аналагічныя патрабаванням, што прад’яўляюцца ў дачыненні да грамадзян, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.

Як паведамляла Krynica.info, альтэрнатыўную службу увядуць для тых, хто не можа праходзіць тэрміновую службу ў войску па рэлігійных перакананнях.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі