Сябар кіраўніцтва Кампартыі: прыйшоў час пакаяцца за грахі партыі і прымірыцца з Богам

валович

Былы сакратар ЦК і сябра рэвізійнай камісіі праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі Мікалай Валовіч прыняў у касцёле сакрамант бежмавання (мірапамазання) ад мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, падчас якога абраў сваім нябесным апекуном апостала Пятра.

Пры гэтым ён не бачыць супярэчнасцяў паміж камуністычнай ідэалогіяй і хрысціянскай верай. Паводле яго, КПБ цяпер не спрачаецца з Царквою і паважна ставіцца да ўсіх рэлігійных канфесіяў, ваяўнічага атэізму не прапаведуе, паведамляе Радыё Свабода.

“Камуністычная партыя ў свой час рабіла памылкі, і кіраўніцтва царквы таксама рабіла памылкі. Ян Павал ІІ пакаяўся за грахі Царквы. Можа, прыйшоў час і кіраўніцтву партыі пакаяцца за грахі партыі і прымірыцца і з Богам, і з Царквою», – сказаў ён.

Як паведамляла Krynica.info, італьянскі камуніст Фабрыцыё Пачыфічы пасля трагедыі на Чарнобыльскай АЭС адмовіўся ад палітычнай кар’еры, абраўшы справай жыцця дапамогу беларускім дзецям, і з часам прыйшоў да веры.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі