У Беларусі неўзабаве адчыніцца новая нунцыятура

ватыкан мінск 2

У Мінску неўзабаве адчыніцца будынак новай Апостальскай нунцыятуры. Пра гэта 23 красавіка на сустрэчы з хрысціянскімі журналістамі ў Чырвоным касцёле заявіў прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юрый Санько.

Што тычыцца асобы новага нунцыя, які заменіць арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, што цяпер служыць ва Украіне, то пакуль ніякай інфармацыі на гэты конт няма. Справа ўскладняецца тым, што новы нунцый патрэбны і для Расіі, адзначыў Юрый Санько, паведамляе карэспандэнт krynica.info.

Разам з тым на Будслаўскія ўрачыстасці, якія пройдуць сёлета 1-2 ліпеня, чакаецца прыезд папскага легата. Аднак пакуль яго імя таксама невядомае.

Апроч таго, прэс-сакратар ККББ паведаміў, што традыцыйная працэсія Божага Цела ў Мінску сёлета пройдзе 29 траўня. Пачатак а 09:00 ад Залатагорскага касцёла.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі