Каталіцкаму святару з Індыі не дазволілі праводзіць рэкалекцыі ў Беларусі

манджакал

Каталіцкаму святару з Індыі, місіянеру Джэймсу Манджакалу беларускія ўлады не дазволілі праводзіць рэкалекцыі ў Беларусі. Рэкалекцыі мусілі прайсці ў Росі (Ваўкавыскі раён) з 22 па 24 ліпеня. Пра гэта Krynica.info паведаміў пробашч парафіі ў Росі ксёндз Чэслаў Паўлюкевіч.

Прычын адмовы святар не ведае, бо запрашэнне дасылала Гродзенская курыя, якая і атрымала адмову. “Мне толькі паведамілі, што няўзгоднены прыезд”, – адзначыў ён.

Варта адзначыць, што раней ксёндз Джэймс Манджакал, які з’яўляецца прадстаўніком харызматычнага руху ў Каталіцкім Касцёле, двойчы праводзіў рэкалекцыі ў Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі