На Вялікдзень у Беларусі магчымыя навальніцы і да +20

пасха 16

На гэтым тыдні ў Беларусі пацяплее. Надвор’е пачне паляпшацца ў сераду, дажджоў стане менш, і будзе больш сонца, усталюецца больш камфортнае надвор’е. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Белгідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак захавацца дажджлівае і халаднаватае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі дажджы, ноччу і раніцай месцамі з мокрым снегам. Па ўсходзе ў асобных раёнах моцныя дажджы. Тэмпература ўначы ад +1 па захадзе да +10 па ўсходзе, днём +6 +12, па ўсходзе да +14.

У сераду ноччу па паўночна-ўсходняй палове, днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература ноччу +1 +7, пры праясненнях 0, -3; днём +10 +17.

У чацвер ноччу па паўднёвым захадзе, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература ноччу 0, +7, днём +13 +19, па захадзе +7 +12.

У пятніцу ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература ноччу +1 +7, пры праясненнях 0, -2, днём +10 +17.

У суботу ноччу пераважна без ападкаў, днём па паўднёвым захадзе кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу +1 +8, днём +8 +15, па паўднёвым усходзе +17 +18.

У свята Вялікадня 1 мая месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу +2 +9, днём +8 +15, па паўднёвым усходзе +16 +20.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі