Беларусь спадзяецца на інтэнсіфікацыю адносін з Мальтыйскім ордэнам
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў 26 красавіка сустрэўся з Вялікім Канцлерам Мальтыйскага Ордэна Альбрэхтам фон Безелагерам. Бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку шляхі актывізацыі супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. Пра гэта паведамілі ва ўрадзе Беларусі.
Кіраўнік урада адзначыў, што візіт Альбрэхта фон Безелагера ў Мінск у дзень трыццатай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС «красамоўна дэманструе неабыякавае стаўленне суверэннага Мальтыйскага Ордэна» да праблем, з якімі сутыкнулася Беларусь.
Паводле яго слоў, Мальтыйскі ордэн з’яўляецца для Беларусі асаблівым партнёрам на міжнароднай арэне і Мінск вельмі разлічвае на яго падтрымку і садзейнічанне ў рэалізацыі гуманітарных, культурных і іншых праектаў. Прэм’ер адзначыў стваральную ролю ордэна ў рэалізацыі гуманітарных праектаў у Беларусі: пастаўках рознымі асацыяцыямі, дзеючымі пад эгідай Мальтыйскага Ордэна, абсталявання і медыкаментаў для патрэб беларускіх устаноў аховы здароўя, арганізацыі стажыровак беларускіх лекараў у замежных універсітэцкіх клініках, а таксама праграме гуманітарнай дапамогі.
«Беларусь была б вельмі ўдзячная Мальтыйскаму Ордэну за разгляд магчымасці ўдзелу ў сумесных праектах у галіне медыцыны, рэканструкцыі значных аб’ектаў аховы здароўя Беларусі, у тым ліку на найбольш пацярпелых ад ЧАЭС тэрыторыях Гомельскай вобласці», – заявіў Андрэй Кабякоў.
Ён таксама адзначыў асаблівую цікавасць Беларусі ў праектах у сферы сацыялізацыі і падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, пастаўках абсталявання для абследавання насельніцтва, якое пражывае на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях, рэканструкцыі і забеспячэння медыцынскім абсталяваннем дзіцячай абласной клінічнай бальніцы ў Гомелі. Кіраўнік урада выказаў надзею на інтэнсіфікацыю ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Мальтыйскім Ордэнам у сферах узаемнай цікавасці.
Па выніках перамоваў падпісаная Сумесная дэкларацыя, якая замацоўвае намеры бакоў па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах узаемнай цікавасці.
25 красавіка з Альбрэхтам фон Бёзелагерам сустрэўся міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Падчас гутаркі бакі абмеркавалі магчымыя шляхі актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва з упорам на рэалізацыю сумесных гуманітарных праектаў, паведамілі ў МЗС.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)