БПЦ: у Брэсцкай вобласці з’явіліся псеўдазборшчыкі ахвяраванняў на храм

храм

У Брэсцкай вобласці заўважаныя паслядоўнікі забароненага ў служэнні расійскага іерасхіманаха Дзімітрыя (Баканіна), паведамілі ў інфармацыйным цэнтры прападобнага Макарыя Пінскага пры місіянерскім аддзеле Пінскай епархіі БПЦ.

Паводле звестак цэнтра, людзі ў манаскім адзенні збіраюць ахвяраванні нібыта на будаўніцтва храма ў Шуйскім раёне Іванаўскай вобласці і мясціны Сабору Багародзіцы ў вёсцы Абрамцава Маскоўскай вобласці РФ, перадае БелТА.

У цэнтры адзначаюць, што Дзімітрый (Баканін) ніякіх афіцыйных дакументаў для будаўніцтва храма і мясціны не афармляў і не мае дачынення да Праваслаўнай Царквы, а ўсе сабраныя сродкі траціць па сваім меркаванні.

Іерасхіманах Дзімітрый (Уладзімір Баканін) быў забаронены ў служэнні ў 2013 годзе. Цяпер ён узначальвае арганізацыю «Праваслаўны дом для падарожных «Сабор усіх абразоў Найсвяцейшай Багародзіцы п ры фондзе міласэрнасці і падтрымкі інвалідаў, састарэлых і дзяцей-сірот «Наш Дом». Сайт «Анты-Раскол» характарызуе паслядоўнікаў Баканіна як таталітарную секту дэструктыўнага толку.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі