Алег Аксёнаў: і праз 30 год «Чарнобыль» бярэ свае ахвяры

Напярэдадні дня памяці ахвяр «Чарнобыльскай катастофы, сябры БХД наведалі слаўгарадскі мемарыял знішчаных «Чарнобылем» вёсак, які на кожнай стэле захоўвае назвы былых вёсак.

А ў Магілёве 26 красавіка прайшоў мітынг-рэквіем да Дня памяці ахвяр чарнобыля, удзел у якім прынялі прадстаўнікі усіх дэмакратычных структур і незалежных СМІ гораду. Адкрыў мітынг каардынатар БХД у Магілёве Алег Аксёнаў. Усе выступаючыя адзначалі, што за мінулы час улады мала клапаціліся пра змяншэнне наступстваў радыяцыйнага ўздзеяння на людзей.

“Адмена ільгот «чарнобыльцам», пашырэнне спісу платных медыцынскіх паслуг, выкарыстоўванне забруджаных земляў у сельскай гаспадарцы – ўсё гэта спрыяе таму, што і праз 30 год Чарнобыль бярэ свае ахвяры”, – адзначыў Алег Аксёнаў.

У Гомелі ўшанавалі ліквідатараў аварыі на ЧАЭС

Сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Гомелю разам з актывiстамi iншых партый і арганізацый узялi ўдзел у акцыі ўшанавання памяці ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы.

Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да каплiцы ў гонар лiквiдатараў аварыi на ЧАЭС, паведаміў гомельскі каардынатар БХД Алесь Сівакоў.

У Віцебску за ўдзельнікамі акцыі памяці ахвяраў аварыі на ЧАЭС пільна сачылі “таптуны”

26 красавіка ў Віцебску адбылася жалобная імпрэза з нагоды 30-х угодак Чарнобыльскай катастрофы. Гэтым разам да штогадовага мітынгу на беразе Дзвіны далучыліся абласныя ўлады.

Пачалася імпрэза ва Успенскім саборы урачыстым спевам хору епархіяльнай вучэльні, выступам старшыні аблсавету Уладзіміра Цярэнцьева, ліквідатараў Анатоля Гнеўкі ды іншых.

Пасля прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці правялі кароткі мітынг каля крыжа святой Еўфрасінні Полацкай, запалілі памінальную знічку, а потым пайшлі да Дзвіны, дзе пусцілі па рацэ памятны вянок ды папяровыя караблікі з імёнамі памерлых ліквідатараў – віцеблян.

“Урачыстасць сапсавалі заўсёдашнія таптуны, якія ўвесь час пільна сачылі за ўдзельнікамі”, – адзначыла віцебскі каардынатар БХД Таццяна Севярынец.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі