Апазіцыйныя палітыкі патрабуюць скасаваць “спісы палітычных неўязных”

Лідары беларускіх апазіцыйных партый і арганізацый выступілі з сумеснай заявай, у якой патрабуюць скасаваць “спісы палітычных неўязных”. Заяву падпісалі Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі (БХД), Анатоль Лябедзька (АГП), Аляксандр Мілінкевіч, Юрась Губарэвіч, Алесь Лагвінец, (Рух За Свабоду), Аляксей Янукевіч (ПБНФ), Уладзімір Някляеў (Рух за дзяржаўнасць і незалежнасць), Мікалай Статкевіч (БСДП НГ), Артур Фінькевіч (Маладая Беларусь), Вячаслаў Сіўчык (Рух салідарнасці “Разам”).

Палітыкі асудзілі забарону на ўезд у Беларусь народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя. “Факт таго, што Ігару Гузю быў забаронены ўезд пасля запыту адпаведных органаў Расійскай Федэрацыі, паказвае на несамастойнасць Беларусі ў знешняй палітыцы. Наша краіна на вачах страчвае сваю суб’ектнасць на міжнароднай арэне. Такая палітыка кіраўніцтва Беларусі негатыўна адбіваецца на іміджы краіны”, – адзначылі яны.

У заяве адзначаецца, што Расія ў апошнія гады вядзе надзвычай агрэсіўную знешнюю палітыку, рэзка павялічваючы кола краінаў, з якімі яны на доўгія гады сапсавала адносіны. Таму, лічаць палітыкі, Беларусі трэба максімальна адмяжоўвацца ад супольнай з Крамлём знешняй палітыкі. “Пагадненні пра сумесныя расійска-беларускія спісы “непажаданых для уезду палітычных асобаў” з боку нашай краіны павінны быць разарваныя”, – заяўляюць яны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі