У Беларусі ў сувязі з Вялікаднем не будзе шэсцяў 1 траўня

В Беларуси не будет шествий 1 мая из-за Пасхи у православных

1 траўня ў Беларусь частка людзей будуць святкаваць Уваскрасенне Ісуса Хрыста, а частка — Дзень працы. Але традыцыйных масавых мерапрыемстваў, мітынгаў і святочных шэсцяў у гэты раз у Дзень працы ў краіне не будзе. Гэта звязана з тым, што гэта свята салідарнасці працоўных супала з вялікім святам праваслаўных хрысціян — Вялікаднем.

Улады адгукнуліся на просьбу праваслаўнага духавенства і саміх працоўных калектываў, сказана ў афіцыйным паведамленні.

У Мінску 1 мая пройдуць толькі ўскладанне кветак да помніка Леніна і свята ў парку імя Максіма Горкага. А перад гэтым днём Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі правядзе ўрачысты сход.

Па матэрыялах БелТА і Katolik-Gomel.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі