Пастар з Мінска прэзентуе свой пераклад Новага Запавету
У мінскім Палацы мастацтваў 29 красавіка ў 18.00 адбудзецца прэзентацыя Новага Запавету ў перакладзе кіраўніка царквы Яна Прадвесніка (Хрысціянаў веры Евангельскай) Антонія Бокуна.
Пераклад пастара-лінгвіста ўжо пабачыў свет і паступова патрапляе на кніжныя паліцы чытачоў, якія адзначаюць яго зручнасць для карыстання – цвёрдая вокладка, вялікі шрыфт, спасылкі на паралельныя месцы, паведамляе на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках суполка “Эвангельская Беларусь”.
Прэзентацыя Новага Запавету будзе першай імпрэзай, якая адбудзецца ў межах кампаніі «Пяцісотгоднасць», прысвечанай юбілею беларускага друку. Выданне прымеркавана да 500-гадовага юбілею беларускай Бібліі – першай кнігі, перакладзенай і надрукаванай Францішкам Скарынам.
У прэзентацыі бяруць удзел Антоній Бокун, пісьменнік Уладзімір Арлоў, старшыня Саюза беларускіх пісьменьнікаў Барыс Сачанка, кіраўнік Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская, загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданьяў Прэзыдэнцкай бібліятэкі Валерый Герасімаў, старшыня Біблійнага таварыства Аляксандр Фірысюк, перакладчык Лявон Баршчэўскі.
Аляксандр Віслаўскі і гурт STUDIONEMAN выканаюць песні на словы Рыгора Барадуліна.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)