Жыхары Беларусі змогуць убачыць трансляцыю Велікоднага набажэнства ў прамым эфіры

rastvo (28) Павел

На свята Уваскрэсення Хрыстовага 1 траўня ў эфіры беларускіх тэле- і радыёканалаў запланаваны шэраг спецыяльных трансляцый і праграм. У 23:50 тэлегледачы «Беларусь 1» і «Беларусь 24» змогуць паглядзець прамую трансляцыю святочнага набажэнства на Уваскрэсенне Хрыстова з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

Таксама 30 красавіка ў 06:30 на «Беларусь 1» выйдзе спецыяльны перадсвяточны выпуск духоўна-асветніцкай праграмы «Існасць», а 1 мая ў 08:20 — «Слова Мітрапаліта Паўла на Светлае Хрыстова Уваскрасенне». Па «Беларусь 3» 1 траўня ў 08:15 выйдуць «Размовы пра духоўнае», у якіх раскажуць пра ўзнікненне і традыцыі свята, адлюстраванне тэмы Вялікадня ў мастацтве. У 10:45 і 15:15 у эфір выйдзе дакументальны фільм «Беларускі народны каляндар. Пасха».

«НТВ-Беларусь» 30 красавіка ў 13:45 пачне прамую трансляцыю з храма Гроба Гасподняга ў Ерусаліме, дзе ў Вялікую суботу сыйдзе Жыватворны агонь. У 23:35 тэлеканал пакажа прамую трансляцыю велікоднага набажэнства з храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве.

Тэлеканал «Белсат» у 19:25 30 красавіка пакажа дакументальны фільм «Пробашч Майданка» аб украінскім грэка-каталіцкім святары ў канцлагеры Майданак. 1 мая а 13:25 выйдзе паўтор перадачы, а ў 20:25 — дакументальны фільм «Пасха Хрыстова».

На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё 29 красавіка а 21:05 у праграме «Беларускі шлях» разам з упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанідам Гулякам абмяркуюць духоўныя асновы грамадства і міжканфесійную згоду ў краіне. Спецвыпуск перадачы «Святло душы» выйдзе 30 красавіка ў 07:30, а 1 мая ў 07:30 аўдыторыя пачуе «Духоўнае слова».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі