30 красавіка

100px-Herb_Prawda

395 гадоў таму, 30 красавіка 1621 года

Памёр дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ Ян Сіцінскі (1560-1621).

155 гадоў таму, 30 красавіка 1861 года

У Беларусі нарадзіўся польскі гісторык, філосаф Мар’ян Здзяхоўскі (1861-1938).

135 гадоў таму, 30 красавіка 1881 года

Нарадзіўся беларускі настаўнік і паэт Янка Журба (Іван Івашын; 1881-1964).

115 гадоў таму, 30 красавіка 1901 года

У Беларусі нарадзіўся амерыканскі эканаміст, Нобелеўскі лаўрэат Сайман Кузнец (1901-1985).

95 гадоў таму, 30 красавіка 1921 года

Уступіла ў дзеянне Рыская мірная дамова, якая падзяліла Беларусь на дзве часткі.

60 гадоў таму, 30 красавіка 1956 года

Нарадзілася беларуская паэтка, хрысціянска-дэмакратычны дзеяч Ірына Багдановіч.

55 гадоў таму, 30 красавіка 1961 года

У Мінску ажаніўся будучы забойца прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі Лі Харві Освальд.

5 гадоў таму, 30 красавіка 2011 года

Памерла беларуская паэтка, празаік Валянціна Коўтун (1946-2011).

Памёр беларускі праваслаўны святар Ігар Умец (1964-2011).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
30.04.2016 Каляндар|




Блогі