Літва ўзнагародзіла святара з Астраўца медалём за служэнне яе грамадзянам

кс.Нестюк
Каталіцкі святар з Гервятаў у Астравецкім раёне кс. Леанід Нясцюк узнагароджаны медалём І ступені “За заслугі перад Вільняй і яе народам”.

Узнагарода была ўручаная кс. Леаніду Несцюку 26 красавіка ў гарадской ратушы Вільні падчас святкавання дня гервяцкай літоўскай супольнасці, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі літоўскага Сейма, паведамляе “Астравецкая праўда”.

Таксама на свята прыехалі вучні і настаўнікі Рымдзюнскай школы ў Астравецкім раёне з літоўскай мовай навучання, падрыхтаваўшы музычна-паэтычную праграму.

У Вільні жыве шмат нараджэнцаў Гервятаў, многія з іх добра памятаюць святара, які служыць у гервяцкай парафіі Святой Тройцы 20 гадоў.

“Сёння я прывёз вам шчырае вітанне ад вашых бацькоў, бабуль і дзядуляў, – звярнуўся да ўдзельнікаў свята кс. Нясцюк. – Усе разам мы кожны дзень шчыра молімся за вашае здароўе і ваш дабрабыт – і так будзе заўсёды”.

Астравецкі раён з’яўляецца вялікім анклавам этнічных літоўцаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі