Аляксандр Лукашэнка наведаў Спаса-Праабражэнскі храм у Шклове

лукашенко

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 мая наведаў Спаса-Праабражэнскі храм у Шклове. Падчас размовы з яго настаяцелем і прыхаджанамі, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па традыцыі на Вялікдзень наведвае храмы ў рэгіёнах. Такім чынам, паводле яго слоў, ён аддае даніну павагі «нашым людзям, святарам».

Ён падзякаваў беларусам, у тым ліку святарам, за ўклад у развіццё краіны, выказаў падзяку за служэнне Айчыне, за цяжкі крыж, які святары нясуць разам з усімі па станаўленні Беларусі, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што для развіцця Беларусі яшчэ вельмі шмат чаго трэба зрабіць. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў са светлым Вялікаднем Хрыстовым, пажадаў усім здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, міру і перадаў у дар храму ікону «Мікола з палеаснымі святымі: Міхаіл і Еўфрасіння», напісаную ў першай палове XX стагоддзя. У сваю чаргу епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній перадаў у дар кіраўніку дзяржавы абраз святога Георгія Каніскага, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларусаў адказна працаваць на сваіх месцах дзеля агульнай справы, крытычна ацэньваць вынікі ўласнай працы, думаючы над тым, як працаваць яшчэ лепш. «І ў нас тады ўсё будзе добра”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі