У Мінску з’явіцца першы адзінаверскі храм (відэа)
Мінская стараверская абшчына святога прарока Іллі, – адзіная ў Беларусі абшчына старавераў ва ўлонні Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхату, – рыхтуецца да пачатку будаўніцтва храма.
Пакуль вернікі збіраюцца на малітву ў прыватным доме. Члены абшчыны маюць намер ўзвесці комплекс, у які, акрамя храма, ўвойдзе будынак нядзельнай школы, паведамляе сайт парафіі edinoslavie.ru.
З 1998 года абшчына святога прарока Іллі ўваходзіла ў склад Старажытнаправаслаўнай паморскай царквы, а ў 2005 годзе сход абшчыны прыняў рашэнне аб аднаўленні святарства і ўваходжанні ў Беларускую Праваслаўную Царкву Маскоўскага Патрыярхату. У 2006 годзе пастановай Святога Сінода БПЦ абшчына была прынята ў юрысдыкцыю Беларускай Праваслаўнай Царквы ў якасці стараверскага прыходу святога прарока Іллі.
“Традыцыі для старавераў вельмі важныя. Мужчыны-стараабрадцы не голяць бароды, хрысцяцца двума пальцамі і носяць сціплую вопратку. Прыхаджане не ставяць свечкі самастойна, паклоны здзяйсняюцца ў адзін час паводле статуту, не прынята стаяць на каленях, – акрамя тых момантаў, калі гэта належыць паводле статуту», – распавядае старшыня парафіяльнай рады Іллінскага прыходу Вячаслаў Кляменцьеў.
У парафіі строга захоўваецца старажытны чын службы і старажытнацаркоўныя спевы, яно адрозніваецца тым, што няма рэгента, не трэба мець добры голас, – але добры слых: пачынае спяваць галаўшчык, які задае танальнасць, вышыню і даўгату.
На працягу многіх гадоў стараверская абшчына падтрымлівае брацкія адносіны з мінскім прыходам Усіх тужлівых радасць, настаяцель якога, протаіерэй Ігар Карасцялёў, спрыяў наладжванню дыялогу і ўваходжанню мінскай абшчыны старавераў ва ўлонне Праваслаўнай Царквы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)