МУС: у праваслаўных храмах лік вернікаў на Вялікдзень зменшыўся на 90 тыс.

vialikdzien (1)

На тэрыторыі Беларусі ў велікодных набажэнствах 1 траўня ў праваслаўных храмах прынялі ўдзел больш за 541 тыс. чалавек супраць 629 тыс. У 2015 годзе. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў. Такім чынам, афіцыйна лік вернікаў на Вялікдзень зменшыўся на 88 тыс. чалавек.

Раней у МУС заяўлялі, што ў велікодных набажэнствах у каталіцкіх храмах ўдзельнічалі 49 тыс. чалавек супраць 46 тыс. у 2015 годзе.

Агульная колькасць удзельнікаў велікодных набажэнстваў у гэтым годзе ў праваслаўных і каталіцкіх храмах, па звестках ведамства, — 590 тыс. чалавек. Пры гэтым методыка падліку вернікаў праваахоўнікамі выклікае пытанні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі