Архіяпіскап БАПЦ заклікаў беларусаў напоўніць свае сэрцы любоўю да блізкіх і Бацькаўшчыны

логин

Архіяпіскап Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Святаслаў Логін у сваім велікодным звароце пажадаў “усім суайчыннікам, якія жывуць у Беларусі й на чужыне, у гэтыя святочныя дні напоўніць свае сэрцы любоўю да сваіх блізкіх, да свае Бацькаўшчыны, да свае мовы, да Беларускае Царквы, да ўсяго духоўнага скарбу, які захавалі й перадалі нам нашы дзяды”.

Паводле яго, “вера ў васкрослага Хрыста дала людзям патрэбу знайсці Боскую ісціну, якая робіць іх духоўна вольнымі й шчаслівымі”, паведамляе belapc.org.

“Гэтая падзея, якая адбылася амаль дзьве тысячы гадоў таму, паяднала чалавека з Богам і дала нам надзею на вечнае жыццё нашае душы. Без любові, якую прынёс Хрыстос, немагчыма пераадолець свае грахі й быць у яднанні з Госпадам”, – падкрэсліў архіяпіскап.

Ён таксама заклікаў маліцца “за ўсіх хрысціянаў, каб кожны народ мог славіць Бога ў сваёй Царкве, у сваіх традыцыях і абрадах, на сваёй роднай мове”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі