Каталічкі з Ашмянаў разам з біскупам здзейснілі пешую пілігрымку ў Баруны
Жанчыны-каталічкі з Ашмянаў 1 траўня з нагоды дыяцэзіяльнага свята – Дня маці, калі ва ўсіх парафіях моляцца ў інтэнцыі жывых і памерлых маці, здзейснілі пешую пілігрымку ў Баруны.
У пешы шлях вырушылі больш за 280 жанчын з Ашмянскага дэканата. Разам з імі пехам ішоў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які напутнічаў жанчын словамі аб тым, што міласэрнасць жанчыны выяўляецца найперш у тым, каб бачыць у кожным чалавеку асобу — Божае стварэнне, паведамляе grodnensis.by.
Пры ўваходзе ў Баруны пілігрымаў чакалі мясцовыя вернікі са сваім пробашчам кс. Люцыянам Дамброўскім SDB, у прысутнасці якіх біскуп Станеўскі асвяціў прыдарожны крыж.
Разам з жанчынамі біскуп прайшоў праз Браму Міласэрнасці, заахвоціўшы ўдзельніц пілігрымкі прыгадаць інтэнцыі, з якімі яны вырушылі ў шлях.
Падчас Святой Імшы біскуп разважаў аб мацярынстве, нагадваючы, што яно з’яўляецца самым пачэсным статусам жанчыны.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)