У Бабруйску і Салігорску ідуць кампаніі за якасную медыцыну

Бабруйскія актывісты на чале з мясцовым лідарам Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Арсенем Чыгіром працягваюць на вуліцах горада збор подпісаў у падтрымку прапаноў БХД па паляпшэнні якасці медыцынскага абслугоўвання. Чарговая такая акцыя прайшла 2 траўня.

«Віншавалі з Вялікаднем, размаўлялі пра мясцовыя праблемы і атрымалі шмат цікавага і добрых пажаданняў ў далейшай працы», — адзначыў Арсень Чыгір.

Таксама напачатку тыдня салігорскія актывісты АГП правялі інфармацыйную акцыю, падчас якой распаўсюдзілі ў паліклініках, бальніцах і гандлёвых цэнтрах Салігорска буклеты кампаніі «За даступную і якасную медыцыну».

«Медабслугоўванне ў Салігорску далёкае ад якаснага, і з гэтым пагодзяцца многія, – адзначыў у каментары сайту ucpb.org адзін з удзельнікаў акцыі. – Прычын шмат, але людзі адзінадушныя ў тым, што трэба мяняць сітуацыю. Менавіта да гэтага заклікае і АГП, прапануючы рэфармаванне медыцынскай сферы. Магчыма, таму многія добразычліва ставіліся да нас і з ахвотай бралі буклеты».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі