У Мінску завяршылі будаўніцтва Саборнай мячэці

namaz (16)

У студзені 2016 года ў Мінску завершана будаўніцтва Саборнай мячэці па вуліцы Грыбаедава і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.

У цяперашні час будынак мячэці знаходзіцца ў стадыі праходжання дзяржпрыёмкі, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

У Мінску налічваецца 49 культавых будынкаў. Працягваецца будаўніцтва 23 праваслаўных культавых комплексаў і цэркваў, 10 рымска-каталіцкіх комплексаў, Дома састарэлых хрысціянамі-баптыстамі ў мікрараёне Сухарава-3 па вуліцы Гарэцкага, царквы хрысціян веры евангельскай «Віфанія».

На 1 красавіка ў Мінску дзейнічае 151 рэлігійная абшчына, якая прадстаўляе 22 канфесіі. Найбольшая колькасць складаюць праваслаўныя абшчыны — 45, 21 абшчына прадстаўляе рымска-каталіцкую царкву, 18 — евангельскіх хрысціян баптыстаў, 23 — хрысціян веры евангельскай, 6 — Хрысціянаў адвентыстаў сёмага дня, 6 — юдэяў, 9 — хрысціян поўнага евангелля, 3 — мусульман.

На тэрыторыі горада таксама размяшчаюцца адміністрацыйныя структуры 18 рэспубліканскіх рэлігійных кіраўнічых цэнтраў, 6 брацтваў і сястрыцтваў, 21 місія, адзін праваслаўны і адзін каталіцкі кляштар, 9 навучальных рэлігійных інстытутаў і каледжаў, усяго 202 арганізацыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі