У Індыі ў цісканіне на рэлігійным фестывалі загінулі паломнікі

Индия
У Індыі ў выніку цісканіны на рэлігійным фестывалі Кумбха Мэла ў горадзе Удджайн 6 траўня загінулі сем чалавек, яшчэ каля 70 атрымалі раненні.

Па папярэдніх дадзеных, цісканіна пачалася, калі з-за парываў ветру і дажджу ўпаў адзін з намётаў, пад якім сабраліся ўдзельнікі фестывалю. Усе пацярпелыя былі шпіталізаваныя, паведамляе catchnews.com.

Прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі выказаў свае спачуванні ў сувязі са здарэннем.

Фестываль Кумбха Мэла праходзіць кожныя 12 гадоў і доўжыцца амаль месяц. У гэтым годзе ўдзел у фестывалі ўзялі каля 70 мільёнаў чалавек.

На пачатку красавіка падчас пажару з-за выбуху склада піратэхнікі падчас рэлігійнага свята ў храме ў індыйскім штаце Керала загінулі больш за 100 чалавек.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі