Беларусы дапамогуць у адраджэнні сербскага храма

храм в Белграде
Ва ўсіх праваслаўных прыходах Беларусі 8 траўня па дабраслаўленні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і па просьбе Патрыярха Сербскага Ірынея было здзейсненае набажэнства аб дараванні дапамогі Божай сербскаму народу ў справе будаўніцтва храма ў гонар святога Савы ў Белградзе.

Таксама ў межах усебеларускага дабрачыннага праекта адбыўся збор ахвяраванняў на ўзвядзенне белградскай святыні, паведамляе church.by.

Храм у гонар свяціцеля Савы, першага архіепіскапа Сербскага, будуецца ў Белградзе на Врачары — месцы, дзе ў 1594 годзе на загад асманскіх заваёўнікаў былі спаленыя мошчы свяціцеля Савы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі