Будаўніцтва дарогі на месцы Лютэранскіх могілак у Мінску спынена

lyuteranskoe_kladbishche_zakhoroneniya

Будаўнічыя арганізацыі прыпынілі работы па пашырэнні вуліцы Карла Лібкнехта ў Менску на месцы былога Лютэранскіх могілках пасля шматлікіх публікацый у СМІ аб знойдзеных пахаваннях.

Як распавёў дырэктар арганізацыі-заказчыка КУП «Гардарбуд» Міхаіл Глушакоў, работы на месцы знойдзеных пахаванняў спыненыя, пададзена заяўка ў РУУС Маскоўскага раёна, на месца выехаў нарад міліцыі, паведамляе TUT.by.

«З аднаго боку добра, што працы спынілі, але ж гэта зрабілі праз некалькі дзён. Рабочыя ж бачылі, што выкопваюць парэшткі, але не спыняліся, кіраўніцтва не загадала», – адзначыў актывіст МГА «Гісторыка» Павел Іваніцкі, які дзяжурыць на месцы будаўнічых работ ўвесь дзень.

На яго думку, заказчык парушыў артыкул № 23 Закона “Аб пахаваннi i пахавальнай справе”, артыкул 347 Крымінальнага кодэкса «Здзек з трупа або магілы».

Пачатак будаўніцтва ў Мінску 1-га гарадскога транспартнага кальца на месцы Лютэранскага сквера ў межах вуліц Купрыянава — Карла Лібкхнехта — завулка Дамашэўская, выклікаў шырокі грамадскі рэзананс пасля таго, як пад коламі і гусеніцамі будаўнічай тэхнікі выявілася мноства костак, чэрапаў і надмагілляў, — раней тут было лютэранскія могілкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі