Пракуратуру просяць распачаць справу за апаганьванне Лютэранскіх могілак у Мінску

кладбище

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася ў пракуратуру Мінска с просьбай правесці праверку па факце апаганьвання костных парэштак і шэрагу надмагілляў на тэрыторыі былых Лютэранскіх могілак. Пра гэта паведаміў у Facebook старшыня таварыства Антон Астаповіч.

Таксама таварыства просіць узбудзіць крымінальную справу па арт. 347 КК супраць вінаватых у апаганьванні магіл і нябожчыкаў і па арт. 428 КК супраць службовых асобаў, узгадніўшых праектнае рашэнне, не адпавядаючае дзеючаму заканадаўству, якое прывяло да здзяйснення правапарушэння.

Пачатак будаўніцтва ў Мінску 1-га гарадскога транспартнага кальца на месцы Лютэранскага сквера ў межах вуліц Купрыянава – Карла Лібкхнехта – завулка Дамашэўская, выклікаў шырокі грамадскі рэзананс пасля таго, як пад коламі і гусеніцамі будаўнічай тэхнікі выявілася мноства костак, чэрапаў і надмагілляў, – раней тут было лютэранскія могілкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі