У Гомелі і Маладзечне адбудуцца сустрэчы па праблемах ІП

16 траўня аб 11 гадзіне у Гомелі па адрасе вуліца Кісялёва, 6 адбудзецца круглы стол па праблемах развіцця прадпрымальніцтва ў Гомельскім рэгіёне. Ладзяць мерапрыемства Экспертная рада пры Аб’яднанай грамадзянскай партыі і аналітычны цэнтр «Стратэгія». Чакаецца ўдзел прадстаўнікоў усіх гомельскіх рынкаў, а таксама прадпрымальнікаў з рэгіёнаў: са Светлагорску, Жлобіну ды іншых.

«Для Аб’яднанай грамадзянскай партыі вельмі важна пачуць голас прадпрымальнікаў. Як яны ацэньваюць сённяшнюю сітуацыю, што прапануюць у якасці плана супольных дзеянняў, – паведаміў у каментары сайту ucpb.org лідар АГП Анатоль Лябедзька. – Мы гатовыя падставіць плячо дапамогі і хацелі б, каб такія круглыя сталы (а яны будуць праводзіцца ва ўсіх абласцях) былі стала дзеючымі пляцоўкамі, на якіх можна абмяркоўваць праблемы і прапаноўваць выйсце з таго крызісу, у якім сёння знаходзіцца прадпрымальніцтва ды яго стасункі з уладай».

Да ўдзелу ў дыскусіі запрошаныя эксперты з аналітычнага цэнтра «Стратэгія», навукова-даследчага цэнтра Мізэса, Ліберальнага клуба, прадпрымальнікі, якія ўдзельнічаюць у перамоўным працэсе з уладамі, а таксама прадстаўнікі самой ўлады.

«Для нас вельмі важна канцэнтравацца зараз на працы з новымі людзьмі. Прадпрымальнікі – гэта тая мэтавая група, якая цікавая для АГП», – адзначыў Анатоль Лябедзька.

У Маладзечне 14 траўня адбудзецца сустрэча, прысвечаная праблемам індывідуальных прадпрымальнікаў у сувязі з указам № 222, паведамілі ў прэс-службе БХД.

Пачатак сустрэчы а 13:00 ля ўваходу на кірмаш Маладзечанскага РайПО па вуліцы Багдана Хмяльніцкага, 3г.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі