Лукашэнка наведае Італію і сустрэнецца з Папам Францішкам

лукашенко

20 мая прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць першы замежны візіт у ЕС пасля зняцця з яго візавых абмежаванняў. Аляксандр Лукашэнка адправіцца ў Італію, дзе ў яго запланаваныя сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Сэрджыё Матарэлай і Папам Рымскім Францішкам.

Пра гэта паведамляе «Российская газета».

Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант пацвердзіла падрыхтоўку візіту, але заявіла, што пра канкрэтныя тэрміны і праграму паездкі будуць паведамлена пазней, перадае Радыё Свабода.

У 2009 годзе Аляксандр Лукашэнка наведваў Італію, дзе сустрэўся з прэм’ер-міністрам Сільвіё Берлусконі і Папам Рымскім Бенедыктам XVI.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі