Першую ў Беларусі бібіліятэку імя Ларысы Геніюш стварылі праваслаўныя святары

Александр Болонников
У Гродне ў праваслаўным царкоўна-прыходскім комплексе Барысаглебскай (Каложскай) царквы 15 траўня адчынілася беларуская бібліятэка, названая імём знакамітай паэткі Ларысы Геніюш. Гэта першая ўстанова ў краіне, названая ў яе гонар.

Нягледзячы на тое, што творчасць і імя Ларысы Геніюш знаходзяцца па-за межамі афіцыйнай культуры і школьнай праграмы, настаяцель Каложскай царквы пратаіерэй Аляксандар Балоннікаў падкрэслівае, што постаць Ларысы Геніюш з’яўляецца знакавай для беларускай культуры: “Яна натхняе сваёй любоўю да Беларусі. Хочацца, прагне сэрца перачытваць зноў і зноў яе вершы. І, канешне ж, разважаць над тым жыццём, якое яна пражыла, і як яна ўмацоўвае сёння нас у праваслаўнай веры”, паведамляе Радыё Рацыя.

У бібліятэцы шырока прадстаўленыя кнігі не толькі Ларысы Геніюш, але і іншых выбітных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў – Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Максіма Багдановіча.

Асобнае месца займае духоўная літаратура, выдадзеная па-беларуску.

У гэты ж дзень у гродзенскім кафедральным Пакроўскім саборы настаяцель пратаіерэй Георгій Рой зладзіў чарговую традыцыйную сустрэчу з чытачамі – прэзентацыю навінак, якія цягам месяца з’явіліся ў бібліятэцы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі