Лукашэнка прыляцеў у Рым

рим

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з візітам у Італію. Яго самалёт ужо здзейсніў пасадку ў рымскім аэрапорце Чампіна.

Ля трапа Лукашэнку сустракалі паўнамоцны міністр службы дыпляматычнага пратаколу МЗС і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі Крыстыяна Катафавт, асабісты прадстаўнік Папы Рымскага, аргентынскі дырэктар пратаколу Гільерма Кархер і прадстаўнік дзяржсакратара Ватыкана Файмон Дэнэлі.

20 мая пройдзе сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Італіі Серджа Матарэлам, перадае БЕЛТА.

Запланаваны візіт прэзідэнта Беларусі ў Дзяржаву Ватыкан, дзе 21 мая чакаецца яго сустрэча з Папам Рымскім Францішкам. На сустрэчы размова пойдзе пра развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой.

Раней, у 2009 годзе, Аляксандр Лукашэнка ўжо наведваў Ватыкан і сустракаўся з Бэнэдыктам XVI, папярэднікам Папы Рымскага Францыска.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі