Амерыканскі эксперт: хрысціяне не ведаюць, чаго чакаць ад Трампа

13148373_1228983667113115_579748759_o

Амерыканскія хрысціяне не ведаюць, чаго чакаць ад кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа. Пра гэта ў каментары Krynica.info заявіў амерыканскі палітолаг, прафесар палітычных навук у універсітэце Нотр-Дам Вінсэнт Філіп Муньёз, які спецыялізуецца на пытаннях узаемадзеяння рэлігійных суполак і дзяржавы.

Паводле яго слоў, Дональд Трамп вельмі непрадказальны. «Ён казаў, што будзе абараняць рэлігійную свабоду, але Трамп нагаварыў усякага, таму нічога невядома», – адзначыў суразмоўца.

«Што тычыцца Хілары Клінтан, якая прадстаўляе Дэмакратычную партыю, дык яна сёння актыўна выступае ў падтрымку аднаполых шлюбаў, права на аборт. Яе выбаршчыкі ў значнай меры – гэта адзінокія жанчыны, якія часта выступаюць у падтрымку абортаў. І мне здаецца, што яна будзе найменш гатовая да кампрамісаў з рэлігійнымі групамі», – заявіў Вінцэнт Філіп Муньёз.

«Пытанне сапраўды ў тым, ці пойдуць практыкуючыя пратэстанты і каталікі галасаваць за Трампа. Верагодна, яны не будуць галасаваць за Хілары Клінтан, але, магчыма, яны наогул не пойдуць галасаваць. Так што пытанне ў тым, ці пойдуць практыкуючыя хрысціяне галасаваць за Трампа, або яны застануцца дома. І ў нас няма адказу на гэтае пытанне», – дадаў эксперт.

Поўны тэкст інтэрв’ю чытайце неўзабаве на Krynica.info

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі