Лукашэнка: Папе і Патрыярху пара сустрэцца ў Беларусі

францішак

Папе Рымскаму пара прыехаць у Беларусь і сустрэцца тут з Патрыярхам Рускай Праваслаўнай Царквы, заявіў 21 мая прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы ў Ватыкане з пантыфікам Францішкам. “Упэўнены, што там будзе не адзін мільён чалавек, якія б хацелі бачыць гэта поціск рукі не ў далёкай Кубе ў аэрапорце, а на зямлі, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы”, – сказаў ён.

Паводле яго, у якасці падставы для такой сустрэчы можна аддаць даніну памяці загінулым у Першай і Другой сусветных войнах і прымеркаваць яго да пабудовы храмаў або капліц розных канфесій альбо да закладкі каменя ў іх будаўніцтва. У якасці месца Аляксандр Лукашэнка прапанаваў раён мемарыяльнага комплексу “Трасцянец”, перадае БелТА.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, пантыфік абсалютна згодны з тым, што яму пара прыехаць у Беларусь. “Ён вельмі добра ведае становішча ў нашай краіне”, – распавёў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама растлумачыў матывы свайго візіту ў Італію і Ватыкан. Ён адзначыў, што Італія і Ватыкан вельмі шмат зрабілі для аднаўлення нармальных адносін Беларусі з Еўрасаюзам. «І гэта прычына майго візіту на гэтую добрую і святую зямлю. Я проста павінен быў падзякаваць гэтым людзям за разуменне таго, што адбываецца ў Беларусі, і за нармалізацыю гэтых адносінаў», – заявіў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі