У Вільні з’явілася мемарыяльна шыльда ў гонар святара-паэта Казіміра Сваяка
У Вільні ў Старым Горадзе 22 траўня была ўсталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар каталіцкага святара і паэта Казіміра Сваяка, які жыў у першай траціне ХХ стагоддзя.
Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды, усталяванай на будынку дома па адрасе Дзіджоі, 17, адбудзецца 19 чэрвеня ў 12.00 пасля богаслужбы па-беларуску ў касцёле святога Барталамея з удзелам духавенства з Літвы і Беларусі, паведамляе katolik-gomel.by.
Старшыня віленскага Таварыства Беларускіх Каталікоў Аляксандр Адамковіч паведаміў, што з касцёла святары і вернікі накіруюцца да дома, на якім знаходзіцца дошка, дзе і адбудзецца малітоўная цырымонія.
Шыльду выканаў скульптар Ігар Засімовіч, у якасці мецэната выступіў віленчук Мікіта Забуга. Па-літоўску і па-беларуску (лацінкай) на шыльдзе, якая мае форму крыжа, гаворыцца: «Тут жыў і вучыўся беларускі святар і паэт Казімір Сваяк».
У Докшыцкім раёне ўсталяваны мемарыяльны знак у гонар а. Віталя Баравога
У вёсцы Параф’янава ў Докшыцкім раёне 22 траўня на тэрыторыі праваслаўнай царквы святапакутніка Пантэлеймона намаганнямі настаяцеля пратаіерэя Леаніда Страхі і прахаджанаў усталявалі памятны знак у гонар 100-годдзя з дня нараджэння славутага царкоўнага дзеяча, багаслова, педагога, прапаведніка, протапрасвітара Віталія Баравога.
Асвячэнне мемарыяльнага знака адбудзецца 24 траўня.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)