Эксперт: Эколагам лёгка ваяваць з каталікамі, якіх не падтрымлівае дзяржава

Астппович
Старшыня Дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч лічыць, што ўзняты мінскімі эколагамі і актывістамі грамадскі і медыйны рэзананс вакол падрыхтоўкі будаўнічнай пляцоўкі ў парку “Катоўка” для ўзвядзення касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазэно ў мінскім мікрараёне Зялёны луг не мае пад сабой глебы і тым болей – падставаў для акцыяў пратэста, якія прайшлі тут 23 траўня. .

“Няма, на маю думку, нічога больш дурнога, чым занадта вялікая актыўнасць на пустым месцы”, – пракаментаваў Антон Астаповіч гэтую акцыю ў Facebook, удакладняючы, што, “згодна горадабудаўнічых дакументаў, парка “Катоўка” не існуе ў прыродзе”, і што гэты квартал прызначаны пад забудовы.

“Зараз эколагі дзеля таго, каб толькі паактыўнічаць, зганяюць каталікоў з пляцоўкі. Каталікоў згоняць,  ваяваць з тымі, хто не карыстаецца асаблівай падтрымкай з боку дзяржавы лёгка. Эколагі ў нас зараз крутыя, раздзімае іх, мабыць, ад гонару. А заўтра пабудуюць на гэтым месцы гандлёвы цэнтр ці шматфункцыянальны комплекс у межах рэалізацыі нейкага там маштабнага інвестпраекта. І самае цікавае, што абаронцаў тады днём з агнём ніхто не пабачыць”, – упэўнены Астаповіч.

«Не першы раз ужо заўважаю, што эколагі могуць пазмагацца за два-тры дрэвы, не аналізуючы наступстваў і не пралічваючы перспектыву», – падкрэсліў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі