Пракуратура праверыць, ці былі парушэнні падчас прац на месцы Лютэранскіх могілак

кладбище

Пракурору Маскоўскага раёна Мінска Андрэю Панькову даручана правесці праверку па факце здзяйснення правапарушэнняў пры правядзенні прац у раёне вуліцы Лібкнехта ў Мінску (былыя Лютэранскія могілкі), дзе былі знойдзеныя надмагільныя знакі і чалавечыя косныя парэшткі.

Пра гэта гаворыцца ў адказе з Генеральнай пракуратуры на зварот старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) Антона Астаповіча, які апошні прыводзіць у сваім акаўнце ў Facebook.

Як паведамляла Krynica.info, БДТАПГК просіць узбудзіць крымінальную справу па арт. 347 КК супраць вінаватых у апаганьванні магіл і нябожчыкаў і па арт. 428 КК супраць службовых асобаў, якія ўзгаднілі праектнае рашэнне, не адпавядаючае дзеючаму заканадаўству, якое прывяло да здзяйснення правапарушэння.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі