Кіеў афіцыйна пацвердзіў вяртанне Саўчанкі ва Украіну

савченко
Надзея Саўчанка вызваленая і адпраўленая на радзіму. Пра вызваленне асуджанай ў Расіі ўкраінскай ваеннаслужачай 25 траўня паведаміла Associated Press са спасылкай на адміністрацыю прэзідэнта Украіны.

Гэта частка працэсу па абмене Саўчанкі на двух расіянаў, асуджаных ва Украіне, паведаміў суразмоўца (відавочна, Яўгена Ерофеева і Аляксандра Аляксандрава).

Як перадае агенцтва Reuters, украінскія ўлады памілавалі Аляксандрава і Ерофеева.

Раней агенцтва УНП перадавала, што з Растова-на-Доне на Украіну на лайнеры ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі вылецела Саўчанка ў суправаджэнні прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы Святаслава Цаголкі і віцэ-спікера Вярхоўнай Рады Ірыны Гярашчанкі.

Таксама паведамлялася, што ў 12:20 па кіеўскім часе з Кіева ў Маскву выляцеў ўрадавы расійскі самалёт з Аляксандравым і Ерофеевым на борце.

Па матэрыялах “Лента.ру”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі