Мітрапаліт Павел: Хрысціянскія каштоўнасці ляжаць у грунце культуры Захаду і Усходу
У Мінску 26 траўня пачаліся праваслаўныя Кірыла-Мефодыеўскія чытанні «Хрысціянскія каштоўнасці ў культурнай традыцыі Усходу і Захаду – гісторыя і сучаснасць», арганізаваныя Хрысціянскім адукацыйным цэнтрам імя святых Мефодыя і Кірыла, Інстытутам тэалогіі імя святых Мефодыя і Кірыла БДУ, Белдзяржуніверсітэтам культуры і мастацтва, а таксама праваслаўнай Мінскай духоўнай акадэміяй, у сценах якой праходзяць Чытанні.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў Чытанняў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, нагадаў, што хрысціянства не толькі “з’яўляецца здаровым грунтам у душах новых пакаленняў людзей, але і таксама хрысціянскія каштоўнасці ляжаць у грунце культуры Захаду і Усходу», паведамляе catholic.by.
З дакладам у якасці ганаровага госця выступіў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які засяродзіўся на праблематыцы хрысціянскага адзінства еўрапейскіх народаў і секулярызацыі сучасных грамадстваў, падкрэсліўшы: “Хрысціянства з’яўляецца асноватворным прынцыпам адзінства Старога кантынента”.
“У хрысціянскіх колах усё больш пашыраецца перакананне ў неабходнасці для праваслаўных і католікаў сумесна стаць у абарону традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў у Еўропе, якая рызыкуе страціць сваю шматвекавую хрысціянскую ідэнтычнасць. Католікі і праваслаўныя – гэта не супернікі, а супрацоўнікі на ніве абвяшчэння Евангелля і абароны хрысціянскіх каштоўнасцяў», – дадаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
З кароткімі прамовамі выступілі амбасадары шэрагу краінаў Еўропы і кіраўнікі беларускіх ВНУ.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)