У насельнікаў знакамітага будыйскага манастыра ў Тайландзе адбіраюць іх тыграў
У Тайландзе 30 мая спецыялісты па ахове дзікай прыроды пачалі вывозіць тыграў з знакамітага будыйскага манастыра ў правінцыі Канчанабуры. Каля года таму манахаў абвінавацілі у жорсткім абыходжанні з жывёламі і незаконным гандлі імі.
Тры з 137 тыграў, якія знаходзіліся ў манастыры, ужо перавезены. Аперацыя, у якой задзейнічана каля тысячы чалавек, будзе доўжыцца ўвесь тыдзень, паведамляе ВВС.
Манахі абвяргаюць усе абвінавачванні. Насельнікі мясціны спачатку адмаўляліся аддаваць жывёлаў, аднак ім давялося падпарадкавацца пастанове суда.
Па словах уладаў, жывёлы будуць адпраўленыя ў спецыяльныя прытулкі.
“Тыгрыны манастыр” вельмі папулярны сярод турыстаў, гэта таксама адна з самых дарагіх славутасцяў Тайланда.
Наведвальнікам дазваляецца карміць жывёлаў і фатаграфавацца з імі.
На працягу некалькіх гадоў манахам удавалася супрацьстаяць уладам, яны адмаўляліся аддаваць жывёлаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)