Запрашаем на ўнікальны канцэрт

PosterA3 (2) (1)

4 чэрвеня 2016 (пачатак – 19-00) ў Вялікай залі Белдзяржфілармоніі (пр. Незалежнасці, 50) адбудзецца канцэрт Сімфанічнага аркестра “Capella Academia” і Мінскага Госпэл-Хора пад назвай “Карона СКАНДЫНАЎСКАГА АРХІПЕЛАГА”.

Праграмма канцэрту складзена з музыкі розных часоў і розных музычных накірункаў, каб паказаць разнастайнасць як класічнай, так і сучаснай музыкі Скандынавіі.

У першым аддзяленні канцэрта ЎПЕРШЫНЮ Ў БЕЛАРУСІ прагучыць дацкая і шведская сімфанічная музыка геніяльных рамантыкаў гэтых краінаў – Карла НІЛЬСЭНА і Тора АЎЛІНА. Таксама першае аддзяленне ўпрыгожаць славутыя фінскія і нарвежскія сімфанічныя шэдэўры: уверцюра “ФІНЛЯНДЫЯ” Яна СІБЕЛІЮСА і фрагменты “ПЭР ГЮНТа” Эдварда ГРЫГА.

У другім аддзяленні прагучыць сучасная музыка дацкага кампазітара Ганса Хрысціяна ЁХІМСЭНА ў выкананні сімфанічнага аркестра і госпэл-хора. Асаблівасцю канцэрта з’яўляецца тое, што з сімфанічным аркестрам і госпэл-хорам выступіць сам аўтар разам са спецыяльным госцем з Вялікабрытаніі госпел-спяваком Колінам Васэлам.

Ганс Хрысціян ЁХІМСЭН – гэта вядомы дацкі кампазітар, дырыжор, вакаліст, музычны прадзюсар і прамоўтар, дырэктар міжнароднай школы госпэл-музыкі, аўтар шматлікіх хітоў, арганізатар шматлікіх майстар-класаў па ўсёй Еўропе і ЗША.

На Gospel Music Workshop of America (GMWA) у 2001 годзе быў сабраны хор з 3 тысяч выканаўцаў, якім кіраваў Ёхімсэн і які выконваў яго творы. У 2008 годзе ён кіраваў International Gospelkirchentag, у якім бралі ўдзел 4000 чалавек. На дадзены момант ён заснавальнік і галоўны дырыжор Copenhagen Gospel Voices у складзе якога 500 удзельнікаў і Opstand Gospel Choir, адзін з ключавых удзельнікаў нарвежскага музычнага руху Soul Children Festival, большая частка рэпертуару якога складалася з музыкі Ёхімсэна. Ноты яго музыкі актыўна прадаюцца ў Еўропе і ЗША.

Увесь канцэрт адбудзецца пад кіраўніцтвам славутага беларускага музыканта, навукоўца, лаўрэата міжнародных конкурсаў Аляксея Фралова. Творы Ганса Йохімсена прагучаць у апрацоўцы беларускага кампазітара, члена Саюза Кампазітараў Беларусі Паўла Шведава.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі