Міліцыя праводзіць праверку па факце перашкоды будаўніцтву касцёла ў Мінску

котаўка

Міліцыя праводзіць праверку па факце таго, што 23 траўня 35 грамадзян перашкаджалі праводзіць работы па расчыстцы тэрыторыі так званага парка «Котаўка» ў раёне вуліцы Ізмайлаўская ў Мінску, нягледзячы на ​​заявы кіраўніцтва адміністрацыі Савецкага раёна аб законнасці работ. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Касцёл у «Котаўцы»: ці магчыма вырашыць канфлікт?

Высечка дрэў адбывалася пад будаўніцтва касцёла. Цяпер яна прыпыненая да 15 жніўня на падставе рэкамендацый Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і заключэння арнітолагаў аб наяўнасці гнёздаў на плануемых да спілавання дрэвах, паведамляе «Зялёны партал».

25 мая пасля звароту мясцовых жыхароў спецыялісты з Акадэміі навук і ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» правялі абследаванне дрэў на частцы тэрыторыі, выдзеленай пад будаўніцтва. Яны зафіксавалі каля 15 дрэў з размешчанымі на іх гнёздамі птушак: дразда-рабінніка, берасцянкі, звычайнай зелянушкі і іншых. Паводле закона “Аб жывёльным свеце», высякаць дрэвы з размешчанымі на іх гнёздамі забаронена да 15 жніўня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі