У Навагрудку ўпершыню прайшоў Фестываль сям’і
У Навагрудку 28 траўня адбыўся каталіцкі Фестываль сям’і, які стаў першым адмысловым «парадам сем’яў» у горадзе. Фестываль уключаў у сябе як духоўную частку, так і забаўляльную праграму.
Ініцыятарамі і арганізатарамі мерапрыемства сталі пробашч мясцовай парафіі святога Міхала Арханёла кс. Юрый Жэгарын, а таксама гарадскія артысты – Аляксандр і Карына Калінкіны («ТРК Ангел ТВ»), Тэатр эстраднай песні і танцу VIZ-ART, паведамляе catholic.by.
Свята пачалося Святой Імшой, падчас якой кс. Юрый Жэгарын нагадаў: «Сям’я з’яўляецца водбліскам адзінага Бога. І настолькі сям’я падобная да Бога, наколькі яна адзіная. Але адзінства – гэта плод, бо, каб было адзінства, павінна быць любоў, і менавіта Бог дае нам прыклад любові».
Пасля сумеснай малітвы за сем’і Навагрудка і ўсёй Беларусі вернікі разам з аркестрам вырушылі з плошчы Леніна ў гарадскі парк, дзе адбылася асноўная частка святкавання.
Адкрываючы свята, кс. Юрый Жэгарын і начальнік аддзела адукацыі Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Алег Анікевіч выказалі надзею, што Фестываль сям’і стане добрай традыцыяй, якую падхопяць іншыя гарады.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)