Па вуліцах Полацка прайшлі хросным ходам у гонар Еўфрасінні Полацкай (фотарэпартаж)


Па вуліцах Полацка 5 чэрвеня прайшоў хросны ход у гонар нябеснай апякункі Беларусі – прапачэснай Еўфрасінні Полацкай. Напярэдадні ў Крыжа-Узвіжанскім храме праваслаўнага жаночага Спаса-Еўфрасіннеўскага Ночнае чуванне ўзначаліў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій у саслужэнні епіскапа Барысаўскага і Мар’інагорскага Веніяміна, епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда, Лідскага і Смаргонскага Парфірыя, а таксама духавенства Полацкай і Мінскай епархіяў.

Полоцк
Ранкам а дзевятай гадзіне Боская Літургія, якую ўзначалілі архіепіскап Феадосій, епіскап Леанід і епіскап Парфірый, адбылася ў Сафійскім саборы, – раз на год у дні святкаванняў у гонар полацкай святой храм-помнік становіцца месцам, дзе служыцца Літургія.

Полоцк

У Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр а дзесятай гадзіне прыехаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы сустрэлі ігумення матухна Еўдакія (Ляўшук) і насельніцы мясціны. Перш чым увайсці ў храм, мітрапаліт Павел дабраславіў дзяцей і раздаў ім кветкі, атрыманыя ад манахіняў.

Полоцк
За Боскай Літургіяй, пасля якой адбыўся хросны ход вакол храма, мітрапаліту Паўлу саслужылі епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін.

Аб 11-ай гадзіне хросныя хады вырушылі ад усіх гарадскіх храмаў, сустрэўшыся на цэнтральнай гарадской плошчы, ля помніка Еўфрасінні Полацкай, з хросным ходам, які ішоў ад Сафійскага сабора на чале з архіепіскапам Феадосіям, епіскапам Леанідам і епіскапам Парфірыем.

У манастыры адбылося супольнае набажэнства да нябёснай заступніцы Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі