Магчымасць зрыву Усеправасланага сабора і ўкраінскае пытанне
Пасля таго, як правядзенне Усеправасланага сабора апынулася пад пытаннем, шэраг экспертаў выказаў здагадку, што зрыў сабора будзе садзейнічаць вырашэнню «ўкраінскага пытання» – «прадастаўленне Канстанцінопальскім патрыярхам аўтакефаліі або аўтаноміі Украінскаму Праваслаўю». У прыватнасці, падобную гіпотэзу выказаў дыякан Андрэй Кураеў. Але, нашы крыніцы ў Балгарскай і Грэчаскай Праваслаўных Цэрквах сведчаць, што хуткага вырашэння гэтага пытання не будзе ў любым выпадку.
Так, «практычна ўсе сыходзяцца ў меркаванні, што адзінай праваслаўнай структурай, якая сапраўды мае не толькі амбіцыі, але і адпаведныя сілы для аўтакефаліі або аўтаноміі, з’яўляецца Украінская Праваслаўная Царква Кіеўскага Патрыярхату». Аднак «Патрыярх Варфаламей выразна ўсведамляе, УПЦ КП ніколі не пойдзе на аўтаномію нават у складзе Канстанцінопальскага Патрыярхату – толькі Аўтакефальнай статус”. Што ж можна чакаць ад Сусветнага Патрыярхату верным УПЦ КП в выпадку зрыву Усеправасланага сабора?
Украінскае пытанне, лічаць нашы эксперты, – гэта адзіны рычаг, якім «Сусветны Патрыярх можа нейкім чынам уплываць на Маскоўскі Патрыярхат». Таму надзея на тое, што з-за зрыву сабора «Канстанцінопаль надасць аўтакефалію УПЦ КП, давядзе сітуацыю да крытычнай мяжы разлому і пазбавіць сябе галоўнага прадмета гандлю з РПЦ, малаверагодна». Таму што «Патрыярх Варфаламей (або нават яго пераемнік) ніколі не адмовіцца ад ідэі правядзення сабора». Таму больш рэальным варыянтам развіцця падзей, крыніцы ў Эладскай Праваслаўнай Царкве, лічаць стварэнне нейкіх напаўафіцыйных або афіцыйных камісій (УПЦ КП і Канстанцінопальскага патрыярхату) па абмеркаванні самой працэдуры надання аўтакефаліі. Актывізацыя або згасанне гэтых перамоваў «будзе залежыць ад стану міжцаркоўных адносін Канстанцінопаля і Масквы».
Таксама магчыма, лічаць нашы эксперты, Канстанцінопаль «для дэманстрацыі рэальнасці сваіх намераў пойдзе на нейкія прамежкавыя крокі». Напрыклад, афіцыйна прызнае, што УПЦ КП «з’яўляецца не расколам, а падзелам з-за з’яўлення новай дзяржавы». Гэта «штосьці падобнае да статусу кліру Эстонскай Праваслаўнай Царквы ў апошняй стадыі перамоваў з Канстанцінопалем». Гэта значыць, «пры пераходзе ў юрысдыкцыю Сусветнага Патрыярхату ад архірэяў і святароў не будуць патрабавацца: ні новай хіратоніі, ні пакаяння ў граху расколу».
Протаіерэй Сяргей Горбік
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)