Хрысціянафобія ў Беларусі, ці як беларусы апынуліся неталерантнымі да хрысціян

крыж

Шырока абмяркоўваемае на мінулым тыдні ў Беларусі стаўленне хрысціянаў да аднаполых шлюбаў і да гомасэксуалізму выявіла глыбокую і агрэсіўную хрысціянафобію і неталерантнае стаўленне да хрысціян у беларускім грамадстве. Выказванні многіх дэклараваных прыхільнікаў плюралізму і талерантнасці да аднаполых адносінаў былі поўныя лексікі нянавісці (hate speech), накіраванай на людзей, якія прытрымліваюцца іншых поглядаў па гэтым пытанні.

І хоць адным з фундаментальных правоў чалавека з’яўляецца права на свабоду слова і меркавання, гэта не перашкодзіла ім абражаць хрысціян і нават заяўляць пра неабходнасць поўнага знішчэння рэлігіі. Расстрэл ж у гей-клубе ў Арланда (ЗША) 12 чэрвеня толькі падліў алею ў агонь, зраўняўшы ў розумах праціўнікаў рэлігіі хрысціянства і ісламізм. І гэта пры тым, што хрысціяне ніякага дачынення да расстрэлу не мелі, а напярэдадні ў тым жа Арланда падчас аўтограф-сесіі была застрэленая хрысціянская спявачка.

Krynica.info сабрала толькі шэраг выказванняў, якія ілюструюць цыркулюючую ў беларускім грамадстве нянавісць да хрысціянства ў прыватнасці і да рэлігіі ў цэлым.

Так, веруючыя людзі, на думку некаторых, — гэта «веруны». Нехта накшталт неандэртальцаў, практычна асобны від ад «рацыянальных людзей». І наканавана гэтаму віду толькі вымерці. Фактычна тут мае месца непрыкрыты расізм, калі людзей не лічаць людзьмі на падставе таго, што яны з’яўляюцца вернікамі.

1

Таксама праціўнікі рэлігіі выступаюць супраць прысутнасці рэлігіі ў грамадскім жыцці грамадства — толькі ў храмах, душах і сэрцах. Фактычна людзям адмаўляюць у іх грамадзянскіх правах распаўсюджваць свае перакананні.

2

3

4

Любыя ж спробы данесці да грамадства сваю пазіцыю хрысціянамі прыводзяць да таго, што іх абвінавачваюць у спробе абмежавання канстытуцыйных правоў, насаджэнні Сярэднявечча. А, наогул, лічаць праціўнікі рэлігіі, права выказваць сваё меркаванне трэба заслужыць. Такім чынам, навідавоку абмежаванне свабоды выказвання.

5

6

7

8

Пры гэтым яны лічаць цалкам прымальнымі абразы: цемрашалы, збачэнцы, выкапні. Гэта з цэнзурнага.

9

10

11

І, наогул, дадаюць праціўнікі хрысціянства: людзям неабходна раздаць зброю для абароны ад рэлігіі, бо рэлігія — «абсалютнае зло». Чым не распальванне міжрэлігійнай варожасці?

12

13

Максім Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі