СМІ: амерыканскую спявачку Крыстыну Грымі застрэлілі з-за яе хрысціянскасці (відэа)

Christina-Grimmie-Shot-dead

Застрэленая 11 чэрвеня ў Арланда (Фларыда, ЗША) падчас аўтограф-сесіі амерыканская спявачка, зорка ток-шоў “Голас” 22-гадовая Крыстына Грымі была забітая з прычыны яе адкрытага вызнання сябе хрысціянкай. Пра гэта паведамляе Santa Monica Observer.

Выданне спасылаецца на дадзеныя паліцыі, якая расследуе забойства як злачынства на падставе нянавісці. Падставай для такога меркавання стаў аналіз лістоў і публікацый забойцы ў сацсетках. Са спявачкай яны знаёмыя не былі. Варта адзначыць, што іншыя СМІ пакуль пра прычыны забойства не паведамляюць.

27-гадовы Кевін Джэймс Лойбл прыехаў з Сэнт-Пітэрсберга (Фларыда), які знаходзіцца за 107 міляў ад Арланда. Раней да крымінальнай адказнасці ён не прыцягваўся, дазволу на нашэнне зброі таксама не меў. Тым не менш, увайшоўшы ў памяшканне тэатру, ён адкрыў агонь па Крыстыне Грымі. Брат музыкі Маркус здолеў збіць нападніка на зямлю, чым выратаваў жыцці іншых прысутных. Сам жа нападнік здолеў застрэліцца. Крыстыну Грымі даставілі ў бальніцу, дзе яна неўзабаве памерла. Іншы ўдзельнік «Голасу» Т.Дж.Вілкінс напісаў пра яе: «Што мне больш за ўсё запомніцца пра цябе, дык гэта твае размовы пра любоў і пра Хрыста».

Крыстына Грымі адкрыта вызнавал сябе хрысціянкай. Пра хрысціянскасць спявачкі кажуць як яе песні, гэтак і публікацыі на афіцыйным сайце і ў сацсетках. “Часам Бог дазваляе жудасным рэчам здарацца ў тваім жыцці. І ты не ведаеш чаму. Але гэта не значыць, што ты мусіш перастаць давяраць Яму”, — гаварыцца ў адным з яе паведамленняў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі