У Берасці адбудзецца вечарына памяці Алеся Чаркашына

14 чэрвеня а 18.00 у Берасці па адрасе вул. 17 верасня 22-24 пройдзе вечарына памяці Алеся Чаркашына, які загінуў год таму ў баях за незалежнасць Украіны, з удзелам яго сваякоў і кіраўніцтва БХД.

Адбудзецца прэзентацыя праекту помніка і збор сродкаў на помнік загібламу.

Актывістка Руху «За Свабоду» прапанавала правесці ў Слуцку суботнік

Актывістка Руху «За Свабоду» Аліна Нагорная звярнулася ў Слуцкі раённы выканаўчы камітэт з прапановай правесці 26 чэрвеня суботнік на беразе ракі Случ.

«Нядаўна я пабывала на беразе ракі Случ, – сказана ў звароце Нагонай у райвыканкам. – і жахнулася, такой колькасці смецця тут яшчэ ніколі не было».

Па яе словах, ля ракі яна пабачыла вялікую колькасць упаковак, пакункаў, бляшанак, бутэлек.

Нагорная нагадала беларускім чыноўнікам пра «тэорыю пабітых вокнаў» (яўныя прыкметы беспарадку і парушэння агульнапрынятых нормаў паводзінаў правакуюць навакольных таксама забыцца на правілы паводзінаў і наадварот).

«Менавіта таму я сёння звяртаюся да вас з гэтай заявай. Я прашу вас прадставіць мне магчымасць арганізаваць і правесці суботнік на беразе ракі Случ 26 чэрвеня ў 15.00», – напісала актывістка Руху «За Свабоду».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі