Учыніўшы стральбу ў гей-клубе быў яго заўсёднікам і запрашаў наведвальніка на спатканне
Чацвёра заўсёднікаў гей-клуба “Pulse” у Арланда ў Фларыдзе, дзе 12 чэрвеня амерыканец афганскага паходжання Амар Мацін застрэліў 49 чалавек, запэўніваюць, што забойца быў заўсёднікам гэтай установы.
Па іх словах, яны неаднаразова бачылі Маціна п’яным у клубе. “Часам ён перабіраў з алкаголем настолькі, што пачынаў буяніць”, – кажуць частыя наведвальнікі “Pulse”, паведамляе ВВС.
Яшчэ адзін сведка заявіў, што Мацін каля года таму прапаноўваў яму сустрэцца праз мабільнае прыкладанне для гей-знаёмстваў, але сустрэчы не адбылося.
Асноўнай версіяй матываў нападу ахоўніка Амара Маціна на наведвальнікаў гей-клуба была заяўлена нецярпімасць да гомасэксуалістаў, – у прыватнасці, бацька Маціна спачатку распавёў у тэлеэфіры пра эпізод, калі Мацін быў абураны паводзінамі геяў, якія цалаваліся ў грамадскім месцы, а затым прызнаў, што не меў уяўлення пра тое, наколькі моцна яго сын ненавідзіць прадстаўнікоў сэкс-меншасцяў.
Следчыя лічаць, што радыкалізацыі Маціна спрыяла ісламісцкая прапаганда ў інтэрнэце, але прамой сувязі з экстрэмістамі ў яго не было.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)