Апублікаваная праграма ўрачыстасцяў у Будславе

Будслав
Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай 1 і 2 ліпеня пройдуць на тэму «Надзея ў Божай міласэрнасці» і будуць прысвечаны 25-годдзю адраджэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі.

Апублікаваная праграма ўрачыстасцяў цягам двух дзён святкаванняў.

1 ліпеня 

13.00-17.00 сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя а. Віктарам Бурлакам OFM

17.00 евангелізацыйная праграма

18.00 Святая Імша

20.00 Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы

20.30 марыйныя Нешпары

21.30 рахунак сумлення

22.30 музычная пастаноўка на Год Міласэрнасці

23.30  працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

24.00 Святая Імша

2 ліпеня

02.00 моладзевая праграма ў палатачным гарадку

02.00 Святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду

04.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

05.30 Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі

06.00 Святая Імша перад абразом Маці Божай

08.30 Святая Імша (на польскай мове)

10.00 даклад з нагоды 25-годдзя Мітраполіі

11.00 Святая Імша з удзелам папскага легата кардынала Крыстафа Шонбарна

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі