Біблейскія гісторыі, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Абразы Маці Божай

жыровицыСусветная іканаграфія ведае 700 назваў ікон Багародзіцы. Сярод іх марыялогія вылучае наступныя тыпы: Аранта (“Знаменне”), Адзігітрыя (“Пуцевадзіцельніца”), Еляуса (“Замілаванне”), Акафістная… Пошты краін свету не ў стане адлюстроўваць усё мноства ікон, і кожная краіна выбірае найбольш шануемыя і блізкія для яе народу. Так і я ў сваім артыкуле вырашыў расказаць аб найбольш шануемых абразах Маці Божай на Беларускай зямлі і аб іконах, якія адлюстравала на сваіх марках Беларуская пошта.

Спрадвеку на нашай зямлі і сярод праваслаўных, і сярод каталікоў культ Багародзіцы быў асаблівы. Маці Божая — Заступніца, Апякунка, Збавіцельніца, Міласэрная… Беларускі народ шмат прыдумаў Ёй імёнаў, у якіх — непазбыўная надзея і самая шчырая вера. Можа, таму менавіта на Беларусі столькі прыгожых і вельмі праўдзівых, жыццёвых легенд аб Яе дзівосным з’яўленні, столькі камянёў-следавікоў — на іх відаць адбітак зграбнай ступні, і лічыцца, што такія сляды пакінула Багародзіца, ходзячы па нашай зямлі, столькі цудатворных ушаноўваемых ікон.
Ікона – акно ў духоўны свет, у яе свая мова, праз якую перадаецца духоўная інфармацыя непасрэдна ў патаемныя глыбіні сэрца чалавека. Ікона – гэта свята для вока, бо святыя на вобразах увасабляюць унутраны слых і занатаванне пачутага Божага Адкравення.

Звыш 300 гадоў Вастрабрамская Божая Маці з’яўляецца асаблівай Заступніцай літоўскай, беларускай і польскай земляў. Прыгожае адлюстраванне Найсвяцейшай Марыі Панны са злёгку схіленай галавой у арэоле з дванаццаці зорак і шматлікіх праменняў схіляе да роздуму і малітвы. Далікатная стройная постаць Багародзіцы з прыадкрытымі вачамі і скрыжаванымі на грудзях далонямі абуджае любоў і давер. Несамавітая лагоднасць, задуменнасць, асалода і адначасова глыбокая павага выпраменьваюцца з гэтай выявы.

Ікона была прывезена ў Вільню з Крыма з Корсуні Вялікім князем Літоўскім Альгердам. Ён падараваў яе сваёй жонцы, якая у сваю чаргу прынесла яе ў дар Свята-Троіцкай абіцелі, што ўзнікла на тым месцы, дзе загінулі святыя мучанікі Антоній, Ян, Яўстафій.

У 1498 годзе адбылася закладка новай сцяны і брамы з вялікай вежай у Вострым канцы Вільні. Пабудаваная брама атрымала назву Вострая Брама. У капліца над Вострай Брамай змясцілі цудоўны абраз Вастрабрамскай Божай Маці. Каля 1671 г. выява Маці Міласэрнасці была закрыта срэбрнай пазалочанай сукенкай. Сярэбраны паўмесяц з выгравіраваным надпісам: “Падзяку Табе складаю Божая Маці за тое, што Ты выслухала мае просьбы і прашу Цябе, Маці Міласэрнасці, будзь ласкавая да мяне”, які знаходзіцца ў ніжняй частцы абраза – гэта вота з 1849 г. Галаву Божай Маці аздабляюць дзве кароны. Адна – у стылі барока для Каралевы Нябёсаў, другая – у стылі ракако – для Каралевы Польшчы. Вострая Брама звязана таксама з культам Божай Міласэрнасці. Абраз Божай Міласэрнасці быў намаляваны ў Вільні і выстаўлены для публічнага агляду менавіта ў Вострай Браме (26 – 28 красавіка 1935 г.). Тут таксама Святая Фаўстына мела аб’яўленне трыумфу абраза Божай Міласэрнасці. Гэтае аб’яўленне здзейснілася. Вуснамі тысячаў пілігрымаў з усяго свету можна сказаць: “Я схіляю галаву, аглядаючы Цябе, Каралеву ўсяго Сусвету, і прашу Твайго благаславення”.

астрабрамскаяПошта Літвы адлюстравала цудадзейны абраз на сваёй марцы ў 1991 годзе.

Цудатворны абраз Маці Божай Чанстахоўскай ведаюць і шануюць не толькі ў Польшчы. Абразы Маці Божай Чанстахоўскай ёсць таксама ў касцёлах і цэрквах Беларусі і Літвы, і большасць з іх шануюцца як цудатворныя.

Чанстахоўскі абраз Божай Маці адносіцца да ліку 70-ці абразоў, якія напісаў святы евангеліст Лука ў Ерусаліме ў Сіёнскім храме, дзе Ісус Хрыстос здзейсніў Астатнюю Вячэру. У 66-67 гадах, у час нашэсця рымскіх войск на Іерусалім, хрысціяне адышлі ў мястэчка Пэлу, і разам з іншымі святынямі яны захоўвалі ў пячорах абраз Божай Маці. Яго ў 326 годзе падаравалі царыцы Алене ў падзяку за адшуканы Жыватворны Крыж Гасподні, і яна прывезла яго ў Канстанцінопаль. На землі ВКЛ цудатворны абраз быў прынесены заснавальнікам горада Львова (1267-1270 гг.) Галіцка-Валынскім князем Львом Даніловічам і размешчаны ў Белзскім замку.

У час татара-мангольскага нашэсця захопнікі асадзілі замак Белз. Звярнуўшыся па дапамогу да Маці Божай, князь Уладзіслаў вынес  ушаноўваемы вякамі абраз з царквы і паставіў на гарадской сцяне. Абраз быў прабіты стралой і з яго пацякла кроў, сляды якой назаўсёды захаваліся на палотнішчы, а на варожае войска апусцілася шкодная імгла, і татары знялі асаду і адышлі. Заступніца Нябесная прыснілася князю і прасіла даставіць цудатворны абраз на Ясную гару Чанстахоўскую. У 1352 годзе там быў заснаваны  манастыр, і манахам Паўлінскага ордэна князь Уладзіслаў перадаў каштоўную святыню. Праз некалькі гадоў абіцель была абрабавана, укралі ўсе каштоўнасці. Пагрузілі на падводу і абраз Маці Божай Чанстахоўскай, але нябачная сіла ўтрымлівала коней, і вазок, на якім яна ляжала, не змог зрушыцца з месца. Тут жа рабаўнікі атрымалі і справядлівую кару: аднаго разарвала на кавалкі, у другога адсохла рука, некаторыя раптоўна памерлі, іншыя аслеплі. У 1430 г. царква была захоплена і ўдарыў рабаўнік карціну два разы мячом, але не паспеў стукнуць у трэці раз,  упаў на зямлю ў агоніі і болю і памёр. Меч разрэзаў абраз, і раны ад мяча бачныя на ім да гэтага часу .

У сярэдзіне 17 стагоддзя шведскі кароль Карл Х Густаў, захапіў Варшаву і Кракаў, але пацярпеў паражэнне пад Чанстаховай, і гэта ўспрынялі як заступніцтва Маці Божай. Кароль Ян Казімір, вярнуўшыся ў Львоў, абнародаваў маніфест, у адпаведнасці з якім аддаваў сваю дзяржаву пад заступніцтва Божай Маці, называючы Чанстахоўскі Яе абраз “Польскай Каралевай”. Вайна са шведамі ў 1656 годзе завяршылася паспяхова для Польшчы.

У спецыяльнай кнізе Чанстахоўскага манастыра засведчана мноства цудаў, якія адбываліся пад “дзеяннем” абраза Маці Божай, з якога былі зроблены многія копіі для каталіцкіх і праваслаўных храмаў.

чарна чарна1 чарна2

Першай выяву Маці Божай Чанстахоўскай на сваёй марцы ў 1966 годзе змясціла пошта Ватыкана. У 1992 годзе пошта Польшчы надрукавала блок, а ў 2000 годзе адбылося сумеснае выданне маркі з выявай Маці Божай Чанстахоўскай поштамі Ватыкана і Польшчы.

Надзейную падтрымку для здзяйснення Промысла аб нацыі Гасподзь даслаў праз старажытную ікону Багародзіцы “Непарушная сцяна”, адну з самых першапачатковых выяў Царыцы Нябеснай, якая ўпрыгожвае цэнтральную крыпту Мінскага  кафедральнага Свята-Духава сабора. Арыгінал святыні знаходзіцца ў алтары Кіеўскага Сафійскага сабора. На працягу дзевяці стагоддзяў ікона заставалася непашкоджанаю, таму атрымала назву “Непарушная сцяна”. У самыя цяжкія часы яна дапамагала беларуска-ўкраінскім землям. На вялікім паўкружжы вакол іконы ідзе грэчаскі  надпіс чорнай мазаікай: “Бог пасярод Яе і нішто не пераменіцца: дапаможа ёй Бог раніцай і пасля таго”.

пошта

Пошта Рэспублікі Беларусь у 2000 годзе сумесна з поштамі Украіны і Расіі выпусціла блок 2000-годдзе Хрысціянства. На адной з трох марак блока знаходзіцца рэпрадукцыя іконы Багародзіцы “Непарушная сцяна” Аранта.

У зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь знаходзіцца адзін з нешматлікіх беларускіх абразоў XVI стагоддзя, якія захаваліся да нашых дзён – Маці Божая Адыгітрыя Смаленская з Дубянца. Гэты твор прадстаўлены ў пастаяннай экспазіцыі старажытнабеларускага мастацтва, бо з’яўляецца ўнікальным помнікам выяўленчага мастацтва і духоўнай культуры беларускага народа.

Гісторыя іканаграфічнага тыпу «Адыгітрыя» ўзыходзіць да часоў Вялікай Візантыі, якая зацвердзіла хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй і ўзяла на сябе місіянерскую ношу асветніцтва хрысціянскім вучэннем славянскіх земляў. Паводле царкоўнага падання, евангелістам Лукой былі напісаны некалькі абразоў Маці Божай. Сёння яго аўтарству прыпісваюць Уладзімірскі, Чанстахоўскі і Смаленскі абразы. Існуюць розныя тлумачэнні таго, як гэтыя старажытныя абразы прыйшлі на славянскія землі, але вядома, што ў Смаленск адзін з абразоў быў перанесены князем Уладзімірам Манамахам, які ў 1101 годзе заклаў у Смаленску храм Успення Прасвятой Багародзіцы. У ім і стаў знаходзіцца візантыйскі абраз. Абраз, што праславіўся шматлікімі цудамі, сярод якіх і выратаванне горада ад ворагаў, стаў называцца Смаленскім і, умацоўваючы народ у веры хрысціянскай, разляцеўся шматлікімі спісамі па храмах і кляштарах. Адзін з такіх спісаў XVI стагоддзя і знаходзіўся ў царкве Нараджэння Найсвятой Багародзіцы Дубянца. Рэпрадукцыю гэтай іконы можна ўбачыць на марцы, выдадзенай поштай Беларусі ў 1996 годзе.

баркалабава

Ікона Маці Божая Баркалабаўская з’явілася ў Баркалабаўскім жаночым  манастыры непадалёк ад Быхава ў 50-я гады XVII стагоддзя. Згодна з гістарычнымі звесткамі, яна была захоплена войскамі цара Аляксея Міхайлавіча падчас вайны з Рэччу Паспалітай у адным з храмаў Беларусі. Абраз везлі на ўсход як каштоўны трафей. Але калі абоз у 1659 годзе праязджаў паўз Баркалабаўскі манастыр, коні сталі як укапаныя. Захопнікам нічога не засталося, як пакінуць Адыгітрыю ў ігуменні манастыра. З таго часу Баркалабаўская ікона стала адной з самых шануемых ва Усходняй Беларусі. Абраз, якому пакланяліся не толькі праваслаўныя, праславіўся цудамі падчас Паўночнай вайны і вайны 1812 года. У 1920 годзе Баркалабаўскі манастыр закрылі, але ікону святары і прыхаджане збераглі.

баркІкона знаходзіцца ў Царкве Святой Тройцы ў горадзе Быхаве Магілёўскай вобласці. Яе адлюстраванне змешчана на марцы пошты Беларусі, выдадзенай у  2009 годзе.

блок22 сакавіка 2005 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь уводзіць у паштовы зварот блок з трох марак “Іканапіс Беларусі XXI стагоддзі”, падрыхтаваны выдавецтвам “Марка” РУП “Белпошта”. Адна з марак – Абраз Божай Маці “Уладзімірская”.

Іканапісец Протаіерэй Фёдар Поўны зрабіў спіс з абраза Уладзімірскай Божай Маці — галоўнай святыні Расіі. Па паданні,  абраз быў напісаны яшчэ пры жыцці Найсвяцейшай Панны евангелістам Лукой на дошцы таго стала, за якім трапезнічалі Ісус Хрыстос,  Марыя і Іосіф Абручнік. Калі апостал прынёс гэты абраз Найсвяцейшай Багародзіцы, яна сказала: «Мілата Народжанага ад Мяне і Мая з  абразам гэтым хай будзе!» Выява гэтага абраза знаходзіцца на трэцяй марцы блоку 2000-годдзе Хрысціянства. Дзе і раней апісаная рэпрадукцыя іконы Багародзіцы “Непарушная сцяна” Аранта.

Гэты абраз належыць да іканаграфічнага тыпу Еляўса — Замілаванне. Іконы гэтага тыпу перадаюць любоў, якая яднае Маці з Сынам. У іх больш падкрэсліваецца чалавечая натура Хрыста ў адрозненне ад Адыгітрыі, дзе акцэнт падае на Боскасць Ісуса. Марыя, прадстаўленая да паловы постаці, трымае на правай руцэ Дзіцятка, Якое ласкава тулі­ц­ца да Яе. Дзіцятка туліцца шчакою да шчакі Маці, абдымаючы Яе за шыю сваёю леваю рукою, а праваю дакранаецца да Яе ключыцы. Марыя схіляе сваю галаву да Сына, паказваючы леваю рукою на Езуса, як на прадказанага Збаўцу свету, адзіную Дарогу, Праўду і Жыццё. Твар Марыі засяроджаны, сумны, з вялікімі аліўкавымі вачыма, звернутымі на поўны задумення тварык Ісуса, які туліцца да Яе. На залаціста-вохрысты, у белай аблямоўцы, акруглы німб Маці Божай заходзіць меншы — крыжовы німб Дзіцятка, таксама залаціста-вохрыстага колеру з дзвюма грэцкімі літарамі «I» («ёта») — азначае імя Ісус, а «Н» («эта») можа азначаць слова hegemon — правадыр, кароль. Верагодна, гэтыя літары з’яўляюцца скарачэньнем ІХЕН — Iesus Chrystos eleison hymas і азначаюць наступнае: Ісус Хрыстос, змілуйся над намі.

У 1658 годзе манах Грыгорый Дубенскі піша копію з Ялецка-Чарнігаўскай іконы-Ільіна-Чарнігаўскую ікону, якая цяпер знаходзіцца  ў калекцыі Нацыянальнага Кіева-Пячэрскага гісторыка-культурнага запаведніка. У сваю чаргу Ялецка-Чарнігаўская ікона – гэта спіс з Замкавай (Навагрудскай) іконы Божай маці, якая прыбыла ў Навагрудак па меркаванні Васіля Тацішчава і Міколы Ермаловіча ў 1044 годзе з Яраславам Мудрым. 12 лютага 1799 года перад гэтай іконай быў ахрышчаны Адам Міцкевіч і потым, калі ён у трохгадовым узросце ўпаў з акна і забіўся, то быў ажыўлены ля Замкавай іконы.

блок125 кастрычніка 2008 гады Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь уводзіць у паштовы зварот блок з 3-х марак. “1020-годдзе вадохрышча Русі”. На першай марцы выява іконы Маці Божая Іллінская Чарнігаўская. Ікона паходзіць з Грэцкага Екацярынінскага манастыра ў Кіеве. Цяпер знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага Кіева-Пячэрскага гісторыка-культурнага запаведніка.

6 ліпеня 2013 г. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў зварот паштовы блок № 963 “400-годдзе прыбыцця цудатворнага абраза Божай Маці ў Будслаў”.
Абраз намаляваны алеем на палатне памерам 72×65 см, іканаграфічна належыць да заходне-еўрапейскага тыпу Адыгітрыі. На зваротным баку дошкі знаходзіцца надпіс з каштоўнымі звесткамі аб гісторыі абраза і аўтара. Іканаграфія тыпу Адыгітрыі, трактаваная вольна, у духу італьянскага Рэнесансу. Маці Божая намаляваная да поясу, у чырвонай адзежы, белым галаўным уборы і цёмна-зялёным мафорыі з карункавай аблямоўкай. Дзіцятка на левай руцэ ў вольнай паставе, у светлым хітоне і цёмна-жоўтым плашчы. Пухлыя ручкі працягнутыя да Маці: правая дабраслаўляе, а левай Ісус Хрыстос быццам дае Маці гранат, шматзначны знак вечнага жыцця, а таксама Хрысціянства, шматлікіх вернікаў якога адлюстроўваюць зерні.

На абразе — срэбны аклад, арнаментаваны вольна раскінутымі колерамі, і карона з каштоўнымі камянямі. Абраз складзены ў срэбную раму з арабескавым арнаментам у стылі позняга Рэнесансу, у арнамент упісаная постаць Святога Казіміра і, магчыма, Святой Ядвігі. Усе гэтыя ўпрыгожванні належаць да найлепшых узораў ювелірнага мастацтва ў Беларусі. На абароце дошкі знаходзіцца надпіс з каштоўнымі звесткамі пра гісторыю абраза і алтара.

У 1591 г. у Слаўнай Будзе быў узведзены і кансэкраваны драўляны касцёл. Верагодней за ўсё, у гэты час тут з’явіўся абраз Маці Божай, які пазней быў названы абразом Маці Божай Будслаўскай. У 1598 г. яго атрымаў мінскі ваявода Ян Пац з рук папы Клімента VIII. Пасля смерці Яна Паца капелан Ісаак Салакай у 1613 г. перадаў абраз у кляштар айцоў бернардынаў. Вельмі хутка выява Маці Божай Будслаўскай стала адной з самых папулярных на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Змешчаны ў драўляным касцёле, гэты абраз з самага пачатку быў шанаваны простымі людзьмі і ў хуткім часе праславіўся шматлікімі цудамі і ласкамі. У 1635 г. ён быў перанесены ў галоўны алтар. Першы цуд апісаны ў 1617 г., калі сляпы пяцігадовы хлопчык Ёзафат Тышкевіч (пазней вядомы айцец кармеліт) атрымаў зрок.

будслащ

Ад пачатку 1990-х аднаўляецца культ абразу. Ад 1990 штогод адбываюцца паломніцтвы пілігрымаў, прымеркаваныя да 2 ліпеня. У 1991—1992 абраз быў рэстаўраваны В. Лукашэвічам. 2 ліпеня 1996 папскі нунцый арцыбіскуп Дамінік Грушаўскі абвясціў папскае пасланне, у якім Маці Божая Будслаўская названая патронкай Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі, у народзе лічыцца Апякункай Беларусі. У 1998 кардыналам Казімерам Свёнткам цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай быў каранаваны папскімі каронамі.

Акном, якое звязвае свет нябесны і зямны, стала, па словах сьвяціцеля Грыгорыя Паламы, Божая Маці: “Вечнадзева Марыя – мяжа створанай і нястворанай прыроды, і Яе, як змясцілішча Незмяшчаемага, будуць ведаць тыя, хто ведае Бога, і ўхваляць Яе пасля Бога тыя, хто ведае Бога. Яна грунт тым, хто да Яе ідзе, Яна – Хадайніца за тых,  хто пасля Яе, і Заступніца спрадвечная. Яна – прадмет прароцтваў, пачатак апостальства, умацаванне мучанікам,  падстава настаўнікам. Яна – слава зямных, весялосць нябесных,  упрыгожанне ўсяго створанага.  Яна – пачатак, крыніца, корань нашага спадзявання на Нябёсах, якое і дасягнём толькі яе малітвамі за нас,  у Славу найперш ад Бога Айца народжанага і ў апошнія часы ад Яе ўцялесненага Ісуса Хрыста Госпада нашага, Яму належыць уся слава, гонар і пакланенне цяпер, заўсёды і ў векі вечныя”.

Матка Божая, маліся за нас грэшных, цяпер, назаўжды, і навекі вякоў. Амінь.

Лявон Карповіч

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі