Жонку «стралка з Арланда» могуць асудзіць за дапамогу ў нападзе на гей-клуб

Матины
Жонка Амара Маціна, «стралка з Арланда», 30-гадовая Нур Захі Мацін, арыштаваная па падазрэнні ў дапамаганні ў нападзе на гей-клуб «Pulse» і можа паўстаць перад судом.

Праваахоўныя органы ўпэўненыя, што Нур Захі Мацін, жонка Амара Маціна, які застрэліў 49 чалавек, ведала аб намерах свайго мужа, — як мінімум адзін раз адвозіла мужа да гей-клуба, а таксама спрабавала адгаварыць яго ад здзяйснення масавага забойства, паведамляе heavy.com.

Раней некалькі пастаянных кліентаў клуба засведчылі, што Амар Мацін таксама рэгулярна наведваў клуб і нават прапаноўваў спатканні некаторым яго наведвальнікам.

Таксама атрымалася давесці, што Нур Мацін знаходзілася ў краме, калі яе муж купляў патроны да аўтаматычнай вінтоўкі, з якой затым расстрэльваў наведвальнікаў клуба.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі