Мінскі тэалагічны каледж абвесціў набор навучэнцаў

конкурс, книга
Каталіцкі Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля абвесціў набор навучэнцаў на 2016/2017 навучальны год.

Дакументы прымаюцца з 20 чэрвеня да 25 жніўня кожны панядзелак і пятніцу з 10.00 да 12.00 у Мітрапалітальнай курыі (вул. Рэвалюцыйная, 1а).

Уступны іспыт адбудзецца 27 жніўня. Пачатак навучальнага года – 3 верасня.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання – завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ю і 4-ю суботу месяца. Навучанне бясплатнае. Прымаюцца асобы ад 18 да 55 гадоў. Дакументы падаюцца асабіста.

Студэнты каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, рэлігіязнаўстве, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофіі, псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Падрабязнасці, а таксама спіс патрэбных дакументаў, можна знайсці тут.

Да 27 жніўня працягваецца падача дакументаў у Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах. Абітурыенты могуць падаць дакументы па чатырох спецыяльнасцях: катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам), агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса), сямейнае кансультаванне і кансультаванне ў галіне залежнасцяў.

Падрабязнасці пра падачу дакументаў і іспыты можна знайсці тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі